ФОТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
адзін з узмацняльнікаў пастаяннага току (напружання), дзеянне якога заснавана на зменах
Ток у ланцугу святлоадчувальнага элемента залежыць ад яркасці крыніцы святла і ад плошчы асветленай паверхні. У адпаведнасці з гэтым Ф.ў. падзяляюць на 2 групы: да 1-й адносяць фотаэлектранапальныя, фотаэлектралюмінесцэнтныя і фотаэлектрагазаразрадныя, якія выкарыстоўваюцца ў якасці элемента) аўтаматыкі для рэгістрацыі і рэгулявання розных працэсаў; да 2-й — фотаэлектрааптычныя ўзмацняльнікі і фотагальванаметрычныя кампенсацыйныя ўзмацняльнікі як элементы дакладных вымяральных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)